Пад Крупкамі двое мужчын вывезлі ў лес жанчыну, каб змусіць яе да прастытуцыі

Пад Крупкамі двое мужчын вывезлі ў лес жанчыну, каб змусіць яе да прастытуцыі

Жыхарку Барысава вывозілі ў лес, каб змусіць да заняткаў прастытуцыяй. Як паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці, двое зламыснікаў праязджалі трасай М1 і пабачылі жанчыну. Яны гвалтам пасадзілі яе ў машыну, вывезлі ў лес і там прапаноўвалі займацца прастытуцыяй пад іх кіраўніцтвам.

Пацярпелай прапаноўвалі ехаць у Расію, дзе ёй здымуць кватэру і забяспечаць кліентамі для аказання інтымных паслугаў. Пазней жанчына звярнулася ў міліцыю і няўдалых рэкруцёраў узялі пад варту.

Жанчыне 42 гады, зламыснікам — па 27 гадоў, яны жувуць і працуюць у Крупках. Хлопцам інкрымінуюць выкраданне чалавека, здзейсненае ў мэтах эксплуатацыі, групай асобаў з папярэдняй змовай. Санкцыя — да 15 гадоў пазбаўлення волі. Таксама іх абвінавачваюць ва ўцягванні ў заняткі прастытуцыяй, за што ім пагражае ад 1 да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Расследаванне справы завершанае, яе перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі