Пад Брэстам паставілі дадатковыя памежныя кардоны супраць нелегалаў

Пад Брэстам паставілі дадатковыя памежныя кардоны супраць нелегалаў

На выездзе з Брэста паставілі дадатковыя кантрольныя памежныя пасты са шлагбаўмамі — яны з’явіліся ў кірунку Камянца, а таксама на тамашоўскай трасе. Такім чынам памежнікі спрабуюць не прапусціць нелегальных мігрантаў у памежную зону. Цяпер спыняюць прыватныя аўтамабілі і правяраюць пашпарты людзей, якія едуць у машыне, пытаюцца пра мэту паездкі і затым прапускаюць.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на Брэсцкую памежную групу, такія пасты будуць працаваць пэўны час на тых кірунках, дзе нелегалаў часцей за ўсё падвозяць да лініі дзяржаўнай мяжы.

Падчас чэмпіянату свету па футболе многія людзі трапілі ў Расію без візы па пашпартах заўзятараў, а цяпер едуць у Беларусь, каб прарвацца далей у ЕС. Толькі за мінулы тыдзень на брэсцкім участку затрымалі 25 парушальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі