Па абочыне аўтадарогі Мінск — Магілёў бег мядзведзь, яго прагнала міліцыя

Па абочыне аўтадарогі Мінск — Магілёў бег мядзведзь, яго прагнала міліцыя

На 128-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў бег мядзведзь. Паколькі ён не сыходзіў з абочыны на праезную частку, то фармальна не парушаў правілаў дарожнага руху. Аднак, як піша намеснік начальніка Бярэзінскага РАУС Мікалай Аўтухоў, каб не дапусціць магчымага дарожнага здарэння, міліцыянеры, якія ехалі на аўтамабілі, вырашылі "накіраваць мядзведзя ў лясны гушчар". Для гэтага яны выкарысталі пробліскавыя маячкі і гукавыя сігналы.

У выніку, мядзведзь вырашыў "змяніць маршрут руху", спрытна пераскочыў агароджу падзяляльнай паласы і праз некалькі секунд знік за дрэвамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі мядзведзя бачылі на дарозе пад Віцебскам і нават зрабілі яго фота.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі