One night stand: з-за чаго "Белгазпрамбанк" абмяжоўваў аперацыі з валютай?

"Белгазпрамбанк" / Еўрарадыё
"Белгазпрамбанк" / Еўрарадыё

Увечары 16 чэрвеня "Белгазпрамбанк" абвясціў, што прыпыняе шэсць аперацый, звязаных з замежнымі валютамі. З 23:00 кліенты, напрыклад, не маглі зняць з рублёвых картак замежную валюту. Абмежаванні дзейнічалі ўсяго адну ноч — раніцай 17 чэрвеня ўсё запрацавала, як раней.

Што адбылося той ноччу? Прэс-служба банка ад каментароў устрымліваецца. А аўтары тэлеграм-канала "Эканоміка" адкрыта нагнятаюць:

“Можна сказаць, што Калаур [кіраўнік Нацбанка. — Еўрарадыё] сёння выратаваў банкаўскую сістэму ад цяжкіх наступстваў хаацічэскі сложэных і псіхозных рашэнняў часовай адміністрацыі БГПБ. З Нацбанка відавочна патэлефанавалі Ермаковай [кіраўнік часовай адміністрацыі "Белгазпрамбанка". — Еўрарадыё] і загадалі спыніць валютныя абмежаванні. Калі б гэтага не адбылося, ужо сёння-заўтра пажар панікі перакінуўся б на астатнія банкі з расійскім капіталам, а потым і на дзяржаўныя".

Зрэшты, без адказу застаецца пытанне: чаго ж Надзея Ермакова хацела дамагчыся ўведзенымі абмежаваннямі? Або ад чаго перастрахавацца? На рашучыя меры топ-менеджар, якая раней узначальвала Нацбанк, пайшла ўжо на другі дзень працы ў "Белгазпрамбанку".

Старэйшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб распавядае Еўрарадыё, што звычайна банкі ўводзяць абмежаванні на валютныя аперацыі, калі ў іх ёсць праблемы з наяўнасцю замежнай валюты. Такія меры дазваляюць яе эканоміць. Аднак калі банк сапраўды знаходзіцца ў такой сітуацыі, ён не адмяняе абмежаванні раніцай пасля ўвядзення.

One night stand: из-за чего Белгазпромбанк ограничивал операции с валютой?

“Мне складана ўявіць, што ў банка ўчора ўвечары ўзніклі праблемы з валютай, а сёння раніцай зніклі. Таму ў такой сітуацыі, пры адсутнасці дакладнай інфармацыі, усё-ткі напрошваецца версія аб нейкіх тэхнічных праблемах", — кажа Іосуб. 

А вось прычына тэхнічных праблем, на думку аналітыка, можа крыцца ў часовым кіраўніцтве: "Гэта паўстала не на роўным месцы. Кадравыя пертурбацыі маглі прывесці да такога".  

Можа быць, кліенты банка сустрэлі навіну аб прызначэнні часовай адміністрацыі настолькі трывожна, што кінуліся перакладаць уклады ў замежную валюту?

One night stand: из-за чего Белгазпромбанк ограничивал операции с валютой?

"Не ведаю, наколькі народ там кінуўся. Нейкіх знешніх пацверджанняў гэтаму няма, — каментуе Еўрарадыё незалежны эканаміст Сяргей Чалы. — Гэта, хутчэй, была прэвентыўная мера Нацбанка, якая накіравана не на заспакаенне, а наадварот — каб напалохаць: "Глядзіце, у іх праблемы".


Перад тым як Нацбанк паставіў у "Белгазпрамбанк" "свайго чалавека" (Надзея Ермакова ў 2011-2014 гадах узначальвала Нацбанк), Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў у банку ператрусы і пачаў крымінальныя справы за легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Былі затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку топы "Белгазпрамбанка".

Ператрусы і затрыманні прайшлі пасля таго, як былы старшыня праўлення БГПБ Віктар Бабарыка стаў адным з фаварытаў сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі. Тое, што супраць экс-банкіра трэба пачаць праверку, і дзе шукаць кампрамат, сілавікам "падказаў" канкурэнт Віктара Бабарыкі на выбарах, дзеючы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі