Офісы апазіцыйных партый абвязалі чырвона-зялёнымі стужкамі

Сёння падчас правядзення прэс-канфэрэнцыі аргкамітэта Еўрапейскага маршу, на вокны офіса Партыі БНФ невядомыя прывязалі чырвона-зялёныя стужкі. Пазней, калі супрацоўнікі офіса прыбіралі стужкі, з’явілася БТ, якое здымала гэта на камеру.
На сядзібе партыі Еўрарадыё сказалі, што не ведаюць, хто павесіў стужкі. Тым часам, БЕЛТА паведаміла пра флэш-моб моладзі, якая пратэстуе супраць акцый апазіцыі.

“Жвавыя групы маладзёнаў можна было ўбачыць сёння ў Мінску каля штаб-кватэраў апазіцыйных партый. Падчас правядзення флэш-мобаў хлопцы і дзяўчаты прымацоўвалі чырвона-зялёныя стужкі на дзверы і вокны гэтых партый і пускалі мыльныя пузыры, якія сімвалізуюць прывіднасць і легкаважнасць палітычнай апазіцыі, у прыватнасці, яе эканамічных і сацыяльных праграм”, — паведаміла БЕЛТА.

Такія стужкі сапраўды з’явіліся на офісе Партыі БНФ, і АГП. Праўда, калі ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і паспелі заўважыць нейкага аднаго маладзёна, які імкліва адбягаў ад дзвярэй офіса, дык “фронтаўцы” зусім нікога не бачылі, не кажучы пра “жвавыя групы моладзі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі