Вы тут

Няшчасны выпадак на "Беларуськаліі": загінуў памочнік машыніста цеплавоза

На месцы здарэння / esoligorsk.by

26 студзеня на 4-м рудаўпраўленні "Беларуськалія" адбыўся няшчасны выпадак. Там загінуў памочнік машыніста цеплавоза. Падчас манеўровых працаў па транспартаванні вагонаў ён знаходзіўся на падножцы злучальніка цягнікоў і "зачапіўся за металічную канструкцыю нацяжэння троса", атрымаў цяжкія траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Мяркуецца, што работнік "не прыняў мер засцярогі" — мусіў пакінуць згаданую падножку, паведамляе esoligorsk.by са спасылкай на мясцовы аддзел СК.

"Беларуськалій" змясціў у сацсетках спачуванне родным і блізкім загінулага, якому сёлета споўнілася б 60 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.