Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Жаклін Перкінс

Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Жаклін Перкінс

У жніўні цяперашняя амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб пакіне Мінск: заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў. Паслом Яе Вялікасці стане Жаклін Перкінс. Пра гэта паведамляе сайт брытанскага ўраду. 

Спадарыня Перкінс мае багаты досвед працы ў дыпламатыі, займалася Паўночнай Афрыкай і Блізкім Усходам.

Фіёна Гіб пачала працу на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі 24 студзеня 2016 года. Яна адразу заняла актыўную пазіцыю: пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску прайшло некалькі буйных канферэнцый, прысвечаных тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, ствараўся праект закона аб прафілактыцы хатняга гвалту.  Таксама Фіёна Гіб выступіла з відэазваротам да беларускіх уладаў, у якім заклікала давесці да лагічнага заканчэння расследаванне справы зніклых палітыкаў — Красоўскага, Завадскага, Ганчара і Захаранкі. 

Нядаўна спадарыня Фіёна стала госцяй жывога эфіру Еўрарадыё, дзе распавяла пра "Вялікі брытанскі фестываль", які адбудзецца 23 чэрвеня ў Верхнім горадзе, распавяла, што ёй падабаецца ў беларусах і што новага ў беларуска-брытанскіх адносінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі