Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па боксе стаў настаўнік Ляховіча

Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па боксе зацверджаны Анатоль Колчын. На гэтай пасадзе ён змяніў Анатоля Грышчука. Такое рашэнне было прынятае на пашыраным паседжанні Прэзідыюма Беларускай федэрацыі аматарскага боксу, на якім падвялі вынікі выступлення айчынных баксёраў на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Чыкага.

Нагадаем, ніхто з 11 нашых спартоўцаў не прабіўся на Алімпіяду. Таму вынік беларускай зборнай быў прызнаны нездавальняючым, а яе трэнеру прапанавалі сысці. Перад новым галоўным трэнерам пастаўленая задача заваяваць не менш за шэсць ліцэнзіяў на Алімпіяду ў Пекіне.

Варта адзначыць, што сярод выхаванцаў Колчына калісьці быў і Сяргей Ляховіч, экс-чэмпіён свету па версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі