Новы аўтобусны маршрут звяжа Азярышча са сталічным мікрараёнам Уручча

Новы аўтобусны маршрут № 155 будзе арганізаваны паміж сталічным мікрараёнам Уручча і пасёлкам Азярышча.
Як паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", ён пачне дзейнічаць 14 красавіка.

Аўтобус № 155 будзе рухацца ад дыспетчарскай станцыі "Уручча-4" да пасёлка Азярышча — па вуліцы Астрашыцкая, праспекце Незалежнасці, вуліцах Русіянава, Нікіфарава, Старынаўская, Славянская, Гарбатава — і назад.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі