Новая сістэма ЦТ у дзеянні: Абітурыент набраў 32 балы за 4 правільныя адказы

Новая сістэма ЦТ у дзеянні: Абітурыент набраў 32 балы за 4 правільныя адказы

Вядомы рэпетытар Яўгені Лівянт прадэманстраваў на канкрэтным прыкладзе, як працуе новая сістэма ЦТ і ў чым яе хібы. Адзін з вучняў Лівянта ўдзельнічаў у пробным тэставанні па матэматыцы, але ў патрэбным месцы бланка памылкова пазначыў не матэматыку, а фізіку. Праз гэта сістэма апрацоўвала вынікі не па тым кодзе ключоў.

Адказы сышліся толькі ў чатырох пунктах. І за іх удзельніку ЦТ далі ажно 32 балы. Раней ён набраў бы каля 10 балаў, а цяпер у яго неблагі вынік, з якім можна паўдзельнічаць ва ўступнай кампаніі.

З новай сістэмай падліку абітурыенты з нізкім узроўнем ведаў цяпер атрымліваюць большыя балы, чым раней. Адзнака на ЦТ ужо ў большай ступені адпавядае балу са школьнага атэстата. Такую рэформу ўхваліў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Новая сістэма ЦТ у дзеянні: Абітурыент набраў 32 балы за 4 правільныя адказы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі