Нідэрланды згуляюць у 1/4 фінала чэмпіянату Еўропы па футболе з Расіяй

Стаў вядомы апошні чвэрцьфіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе. Зборная Расіі выйграла з лікам 2:0 у каманды Швецыі і выйшла ў 1/4 фінала, дзе сустрэнецца са зборнай Нідэрландаў. У іншым матчы групы "D", які не меў значэння для абедзьвюх каманд, іспанцы атрымалі валявую перамогу над грэкамі з лікам 2:1.

Нагадаем, у іншых матчах чвэрцьфіналу згуляюць: Партугалія - Нямеччына, Харватыя - Турцыя, Іспанія - Італія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі