“Нічога ў нас не забралі”. Белаазёрск не пакінуць без “хуткай дапамогі”

“Нічога ў нас не забралі”. Белаазёрск не пакінуць без “хуткай дапамогі”

Жыхароў Белаазёрска напужала навіна, што ў горадзе больш не будзе “хуткай дапамогі”. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў суполцы “Падслухана Белаазёрск” у “ВКонтакте” 5 сакавіка. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што фельчараў, транспарт і медычнае абсталяванне перавозяць у Бярозу.

Каб выклікаць медыкаў на дом, цяпер нібыта трэба тэлефанаваць у раённы цэнтр, а аддзялення “хуткай” у Белаазёрскай гарадской бальніцы №1 больш не будзе:

“Хто-небудзь чуў апошнія навіны пра тое, што ў горадзе больш не будзе хуткай дапамогі?  — паведамляецца ў “Падслухана Белаазёрск”. — Фельчараў усіх пераводзяць у Бярозу на працу, адтуль ужо яны будуць ездзіць на выклікі ў горад. Машыну новую забіраюць, якая ехала на Дзень горада ў калоне, і фактычна не пакінуць тут нічога. І яшчэ апарат УГД забралі. Карацей, усё для людзей. Што вы думаеце на гэты конт? Хто што чуў?”

Няўжо горад, у якім жыве каля 12 тысяч чалавек, можна пакінуць без “хуткай дапамогі”?

“Нічога ў нас не забралі”. Белаазёрск не пакінуць без “хуткай дапамогі”

Кіраўніцтва бальніцы №1 у Белазёрску распавяло Еўрарадыё, што нічога ў працы бальніцы не мяняецца.

“Усё застаецца ў нас на базе, як і было. Ні машыну “хуткай”, ні апарат УГД — нічога ў нас не забралі і не забяруць! Фельчары “хуткай” як працавалі ў нас, так і будуць працаваць. Нічога не змянілася, — кажа намесніца начальніка бальніцы Галіна Грыцук. — Адзінае што фельчараў [па дакументах] перавялі ў штат Бярозаўскай ЦРБ. Не могуць два аддзяленні “хуткай дапамогі” быць у раёне. Таму фармальна ў нас будзе адно адзяленне  — у Бярозаўскай ЦРБ”.

У бальніцы дадаюць, што ніякіх змен у працы медыкаў не адбудзецца, і раяць жыхарам Белаазёрска не распаўсюджваць чуткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі