Вы тут

Невядомыя "патрыёты" ў балаклавах уначы заклейвалі ўлёткамі "Гомсельмаш"

"Патрыёты" ўначы свабодна дзейнічалі на "Гомсельмашы" / Скрыншот з відэа

З'явілася відэа, як невядомыя "патрыёты" ў балаклавах уначы заклейвалі ўлёткамі "Гомсельмаш". У іх работнікаў прадпрыемства папярэджваюць пра адказнасць за ўдзел у "несанкцыянаваных мітынгах, дэманстрацыях і пікетах". "Беражыце сваю Беларусь і "Гомсельмаш", даражыце тым, што маеце", — заклікаюць працоўных. А яшчэ яны трымаюць у руках плакат з надпісам "Гамсельмаш" не аддамо!". Цікава, хто ж яго хоча забраць?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.