Вы тут

Нестыкоўкі са статыстыкай па COVID-19: Міёрская раёнка "згубіла" трох хворых

Міёры

Міёрскі (Віцебская вобласць) райвыканкам апублікаваў інфармацыю аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Па звестках чыноўнікаў на 8 траўня ў раёне выяўлена 20 пацыентаў са станоўчым вынікам тэста на каранавірус. Яны паспелі даць 42 кантакты першага ўзроўню і 135 кантактаў другога ўзроўню.

У інфекцыйным аддзяленні мясцовай бальніцы і аддзяленні для кантактных асоб з пачатку пандэміі пралячылі 31 пацыента. 13 пацыентаў знаходзяцца на лячэнні з пнеўманіямі ў цяперашні час. Гэтая статыстыка была апублікаваная ў .doc-файле на сайце выканкама.

У той жа дзень газета "Міёрскія навіны" са спасылкай на галоўнага санітарнага доктара раёна Галіну Федуковіч паведаміла, што на Міёршчыне па стане на 5 траўня зафіксавана 16 выпадкаў COVID-19. Хаця яшчэ 29 красавіка па інфармацыі райвыканкама ў Міёрскім раёне было зафіксавана 19 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

Міёрская раёнка "згубіла" як мінімум трох хворых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.