Нелегалы паказалі беларускім памежнікам ноутбук замест пашпартоў

Нелегалы паказалі беларускім памежнікам ноутбук замест пашпартоў

На мяжы з Польшчай затрымалі дваіх нелегалаў, якія мелі дзіўныя ўяўленні пра дакументы. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, двое мужчын (з Сірыі і Егіпта) спрабавалі незаконна перасекчы мяжу Беларусі з ЕС, куды імкнуліся ў пошуках лепшай долі. Іншаземных гасцей затрымлі з дапамогай службовага сабакі.

Мужчыны шчыра сказалі пра свае матывы ўцёкаў у ЕС. Калі ж у іх запыталіся пашпарты, яны змаглі паказаць толькі ноутбук, дзе быў файл з копіяй старонак пашпарта грамадзяніна Егіпта.

Парушальнікаў змясцілі ў ІЧУ Брэсцкай памежнай групы. Ім пагражае дэпартацыя і забарона наведваць Беларусь цягам 5 гадоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі