Не разбурайце краіну — рабочы "Атланта" залез на трубу і звярнуўся да Лукашэнкі

Віктар Манкевіч на трубе завода "Атлант" / @belamova​
Віктар Манкевіч на трубе завода "Атлант" / @belamova​

Рабочы завода "Атлант" Віктар Манкевіч 28 кастрычніка залез на трубу завода з бел-чырвона-белым сцягам і запісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

"Я, рабочы завода "Атлант" Манкевіч Віктар Анатольевіч, прызнаю сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу пра выстаўлены ультыматум.

Вы павінны аб'явіць аб сваім сыходзе, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітычных зняволеных. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсць нешта чалавечае, калі вы сапраўды недзе перажываеце за Беларусь — сыходзьце, сыходзьце цяпер, пакуль не позна!" — эмацыйна сказаў Манкевіч.

Паводле TUT.by, да трубы "Атланта", на якой знаходзіцца Манкевіч, прыехалі міліцыя і МНС. Рабочы адмаўляўся спускацца ўніз. Але яго знялі, а людзей, якія прыйшлі падтрымаць Віктара, разагналі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі