Вы тут

"Не нашы войны" — якімі яны засталіся ў вусных успамінах беларусаў?

Алесь Смалянчук у студыі Еўрарадыё

Словы Лукашэнкі пра тое, што і вайна 1812 года, і сусветныя войны ХХ стагоддзя — "не нашыя войны", абурылі расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Дык чые ж войны-та? Абмяркуем гэта з Алесем Смалянчуком, аўтарам кнігі "За першымі саветамі": польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі" з успамінамі жыхароў Беларусі пра войны, якія прайшлі па беларускай зямлі.

Чым адрозніваюцца вусныя ўспаміны беларусаў ад афіцыйнай гісторыі падзей 1939–1941 гадоў? Чаму сабраць такія ўспаміны ў кнігу было важна менавіта цяпер? Ці ёсць для беларусаў войны "нашы" і "не нашы", калі ўсе яны пракаціліся па беларускай зямлі? Паўстанне Каліноўскага — гэта была "наша" вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.