На III Міжнародным эканамічным форуме ў Лідзе ўпершыню былі названыя і ўзнагароджаныя лепшыя гарады для бізнэсу. Найлепшымі гарадамі для бізнэсу, на думку дзелавой супольнасці Беларусі, сталі Крычаў і Ліда. Вызначэнне найлепшых гарадоў, як адзначае БЕЛТА, праводзілася ў дзвюх намінацыях: горад з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек і з насельніцтвам звыш 50 тыс. чалавек.
На конкурс падалі заяўкі 44 гарады. Для выбару найлепшага горада былі распрацаваныя 12 крытэраў, сярод іх аб'ём падаткаў у бюджэт, доля малога і сярэдняга бізнэсу ў прыбытках бюджэту, прыцягненне замежных інвестыцый, доля малога прадпрымальніцтва ў экспарце горада ды іншыя.