Нашы спецыялісты ацанілі рызыку будаўніцтва магільніка пры Ігналінскай АЭС

Спецыялісты Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Акадэміі навук Беларусі правялі ацэнку радыелагічнай рызыкі будаўніцтва ядзернага магільніка пры Ігналінскай АЭС у Літве. Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі інстытута Уладзімір Скурат. Паводле яго слоў, ацэнка праводзілася згодна з прадастаўленым літоўскім бокам дакументам аб будаўніцтве пахавання радыеактыўных адходаў пры атамнай станцыі.

Паводле яго слоў, беларускіх спецыялістаў хвалявалі два пытанні. Па-першае, гэта нарматыў на абмежаванне дозы па апраменьванні насельніцтва, што тычыцца абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.

У Літве гэты нарматыў роўны 0,2 мілізіверта ў год, у Беларусі — 0,1. Другая заўвага звязана з тым, што ў ядзерны магільнік у Літве плануюць накіроўваць радыенукліды, што доўга жывуць.

Паводле разлікаў беларускіх спецыялістаў, гэтыя элементы не страцяць актыўнасці нават праз 300 гадоў, тады як магільнік у гэты час будзе ўжо зняты з кантролю. Літоўскаму боку было прапанавана змяшчаць такія адходы на часовае захоўванне, а перад тым, як здымаць магільнік з кантролю, яны павінны быць перапахаваныя.

Як паведаміў Скурат, вынікі комплексай ацэнкі радыелагічнай рызыкі магільніка і прапановы па супрацьдзеянні павелічэння іх значэнняў вышэй за прымальныя накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі