Вы тут

"Нашу гісторыю", "Асцярожна: дзеці!" і "Дуду" выкінулі з кіёскаў "Белсаюздруку"

Тры беларускамоўныя часопісы выкінулі з "Белсаюздруку" / facebook.com/jahor.marcinovich

Дзяржаўнае прадпрыемства "Белсаюздрук" выкінула з распаўсюду часопісы "Наша гісторыя", "Асцярожна: дзеці!" і "Дуду". "Белсаюздрук" у аднабаковым парадку разарваў кантракт.

"Якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад свежага нумару "Гісторыі". І ён завісае мёртвым грузам — у кіёскі яго больш не возьмуць",піша галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч.

Выдаўцы прапануюць чытачам купляць часопіс у рэдакцыі і пісаць звароты да ўладаў з просьбай вярнуць у кіёскі беларускамоўныя часопісы.

Таксама яны паведамляюць, што ў новых умовах кошт аднаго нумару "Нашай гісторыі" вырасце з 5,80 да 7 рублёў.

Дарэчы, у паштовай падпісцы ўсе тры часопісы пакуль застаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.