Напярэдадні “Еўрапейскага маршу” арыштаваныя чарговыя актывісты апазіцыі

Напярэдадні “Еўрапейскага маршу”, які адбудзецца ў Мінску 14 кастрычніка, працягваюцца затрыманні і суды над яго патэнцыйнымі ўдзельнікамі. У Мазыры 12 кастрычніка адбыўся адкладзены суд над каардынатарам
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Паўлам Наздром. За “дробнае хуліганства” яго асудзілі на трое сутак
арышту.

У Мінску пад адміністрацыйны арышт патрапілі моладзевыя актывісты
Мікіта Сасім і Павел Юхневіч. Сасім атрымаў пяць сутак, Юхневіч – сем
сутак. Іх абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”, паведамляе БелаПАН.