“Нафтан” згуляе з “Крумкачамі”, “Нёман” — з “Віцебскам”, “Мінск” — з “Іслаччу”

“Нафтан” згуляе з “Крумкачамі”, “Нёман” — з “Віцебскам”, “Мінск” — з “Іслаччу”

У суботу, 29 красавіка, стартуе пяты тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. А 16-й гадзіне на стадыёне “Атлант” у Наваполацку пачнецца паядынак “Нафтан”“Крумкачы”. А 18-й гадзіне ў сталіцы згуляюць “Мінск” і “Іслач”, а 19-й у Гродне — “Нёман” і “Віцебск”. Жывая трансляцыя апошняга матчу запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”. Відэатрансляцыі ўсіх сустрэч будуць даступныя ў інтэрнэце.

Іншыя матчы тура пройдуць у нядзелю, 30 красавіка. У іх сустрэнуцца: “Тарпеда-БелАЗ” — “Дняпро”, “Дынама-Брэст” — “Славія”, БАТЭ — “Шахцёр”, “Гарадзея” — “Дынама-Мінск”, “Гомель” — “Слуцк”. Больш падрабязна гл. тут.

У чэмпіянаце лідыруе салігорскі “Шахцёр” — 10 ачкоў, мінскае “Дынама” і “Дняпро” маюць па 9, “Гомель” і БАТЭ — па 8 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі