Нафта з Саудаўскай Аравіі ўсё бліжэй да Беларусі, першы танкер ужо ў Клайпедзе

Нафта з Саудаўскай Аравіі ўсё бліжэй да Беларусі, першы танкер ужо ў Клайпедзе

Уначы ў Клайпеду прыбыў першы танкер з саудаўскай нафтай для Беларусі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, на танкеры 87 тысяч тон. У аўторак пачынаецца яго разгрузка. Яна працягнецца некалькі дзён.

Пра тое, што наша краіна купіла нафту ў саудаўскай кампаніі Saudi Aramco, стала вядома ў канцы красавіка. Гэта нацыянальная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі, яна цалкам кантралюецца ўрадам.

У траўні Беларусь збіраецца набыць у Расіі 1,13 мльёна тон нафты. Астатні аб'ём мяркуецца купляць у альтэрнатыўных крыніц, якія шукаліся з канца 2019 года, калі ўзніклі праблемы з пастаўкамі "чорнага золата" з Расіі. Для 100-адсоткавай загрузкі на месяц беларускім нафтаперапрацоўчым заводам патрабуецца каля 2 мільёнаў сыравіны.

З Клайпеды нафту па чыгунцы даставяць на "Нафтан". Мяркуецца, што гэтыя пастаўкі пачнуцца з 16 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі