Надзвычайныя здарэнні ў Расіі: падпал Су-24 у Новасібірску і атака на палігон

Новасібірскі авіяцыйны завод ім. Чкалава / twitter.com/tayganews
Новасібірскі авіяцыйны завод ім. Чкалава / twitter.com/tayganews

Адразу некалькі сур'ёзных здарэнняў адбыліся ў Расіі. У Варонежскай вобласці як мінімум 14 вайскоўцаў пацярпелі ў выніку атакі на мясцовы ваенны палігон. Аб'ект атакавалі беспілотнікі. "Уначы два беспілотнікі з выбухоўкай падляцелі да палігона і ўзарваліся пры падзенні", піша Baza.

А ў Новасібірску невядомыя спрабавалі падпаліць "закансерваваны" бамбавік Су-24. Самалёт стаяў на тэрыторыі авіяцыйнага завода.

Пра падпал стала вядома пасля публікацыі відэа ў адной з сацсетак. На кадрах быў бачны падпалены самалёт. Пасля гэтага супрацоўнікі мясцовай паліцыі абышлі тэрыторыю завода і знайшлі Су-24 з прыкметамі гарэння. У апісанні да роліка гаварылася, што самалёт быў цалкам знішчаны. Але расійскія медыі сцвярджаюць, што Су-24 асабліва не пацярпеў, толькі на шасі былі бачныя сляды гарэння лёгкаўзгаральнай вадкасці. Падпальшчыкаў шукаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі