Начны галалёд стаў прычынай некалькіх аўтааварый у Мінску (фота)
Складаныя ўмовы надвор’я сталі прычынай некалькіх дробных аўтааварый у Мінску, піша Onliner.by. Некаторыя дарогі зацягнула лёдам і на іх стала коўзка. Сёння пад раніцу на вуліцы Каржанеўскага таксіст не ўпісаўся ў паварот і зачапіў іншую машыну, прыпаркаваную ў двары аднаго з дамоў.
Таксама гэтай ноччу падобная аварыя здарылася на вуліцы Магілёўскай.
Напярэдадні дарожныя службы папярэдзілі, што немагчыма паўсюль і адразу апрацаваць праезную частку ад галалёдзіцы. Таму кіроўцаў просяць быць гранічна ўважлівымі ў гэтыя дні.
Нагадаем, што паводле прагнозаў сіноптыкаў у Беларусі ў панядзелак будзе неспрыяльнае надвор’е з дажджом і мокрым снегам, а таксама з галалёдзіцай на дарогах.
Фота: Onliner.by