Нацбанк Беларусі адмяніў вусную забарону на набыццё валюты на біржы

Нацбанк Беларусі сёння правёў тэрміновую нараду з кіраўнікамі беларускіх банкаў, падчас якой была дэ-факта адменена забарона на набыццё валюты пад імпартныя кантракты на Беларускай валютна-фондавай біржы, перадае АФН.
Па інфармацыі агенцтва, усё прагучала, прыкладна, так: забароны, маўляў, не было, можна спакойна падаваць заяўкі на біржу і праца працягваецца на тых умовах, якія дзейнічалі ў краіне да 17 траўня 2009 года.

Пры гэтым банкам была даведзеная просьба па максімальна магчымаму задавальненню заявак на пазабіржавым рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі