Набраць 60 балаў з 300 і паступіць на бюджэт: у якія ВНУ дакладна возьмуць

Набраць 60 балаў з 300 і паступіць на бюджэт: у якія ВНУ дакладна возьмуць

17 ліпеня ў беларускіх ВНУ апошні дзень, калі можна падаць дакументы на дзённую бюджэтную форму навучання. Куды яшчэ можна паспець падацца з мінімальнымі баламі і… паступіць?

Калі сельскага гаспадарка — гэта вашае, то ў Беларускім аграрна-тэхнічным ўніверсітэце яшчэ ёсць месцы. На “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі” падаюцца абітурыенты з 60 баламі з двух тэстаў і атэстата.

Калі нізкія балы на тэставанні і ў атэстаце, але інжынерыя — гэта вашае, яшчэ можна паступіць у БНТУ, каб вучыцца апрацоўцы... дрэва. На 20 месцаў тут пакуль толькі 6 чалавек!

У гэтым жа ўніверсітэце ёсць вольныя месцы на “праектаванне і вытворчасць спартовай тэхнікі”. На 20 бюджэтных месцаў — 15 заяваў на паступленне.

Калі цягне ў міліцыю, у Акадэміі МУС на “адміністрацыйна-прававую дзейнасць” яшчэ ёсць вольныя месцы. Сем абітурыентаў з тых, што хочуць ісці ў міліцыю, маюць 130 балаў і менш (з 400 магчымых). Пакуль паступаюць.

Будучым выкладчыкам фізікі і інфарматыкі можна паступіць, маючы мінімум на тэставанні. Пакуль на 50 бюджэтных месцаў тут толькі 44 заявы. Але час яшчэ ёсць.

Але ёсць факультэты, дзе ў невыдатнікаў няма шанцаў. На міжнародныя адносіны ў БДУ ўжо не паступіш на бюджэт, калі маеш менш за 380 балаў з 400 магчымых.

У БДУ занятыя не толькі ўсе бюджэтныя месцы, ёсць конкурс ужо і на платнае. На некаторых спецыяльнасцях без сертыфікату ў 380 балаў няма чаго рабіць.

“Паўсюль прахадныя балы будуць вышэйшыя. Ужо ўніверсітэт мае конкурс на дзённую платную форму. Дынаміка росту вялікая ў дыяпазоне сярэдніх балаў, там рост 20-30 балаў па спецыяльнасцях”, — гавораць у прыёмнай камісіі БДУ.

Высокія прахадныя балы цяпер у будучых айцішнікаў. На факультэце камп'ютарных сістэм і сетак БДУІРа 32 абітурыенты маюць 380 балаў і больш. Гэты факультэт зможа пацягацца па прахадных балах з "міжнароднымі адносінамі".

Агулам традыцыйна па балах адстаюць спецыяльнасці педагагічнага профілю, звязаныя з фізікай і матэматыкай. У топе — айцішныя спецыяльнасці і спецыяльнасці, звязаныя з кіраваннем, менеджментам і міжнароднымі адносінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі