Вы тут

На завяршэнне кансервацыі касцёла ў Будславе патрэбныя яшчэ 400 тысяч рублёў

Так выглядаў Будслаўскі касцёл да пажару / Планета Беларусь

Каталіцкія біскупы Беларусі сабраліся на пазачарговае пасяджэнне, каб абмеркаваць у тым ліку сітуацыю з Будслаўскім касцёлам, паведамляе catholic.by.

Біскупы падзякавалі вернікам, а таксама ўсім грамадзянам і бізнесменам за малітвы і ахвяраванні. На аднаўленне касцёла людзі і кампаніі ахвяравалі 1 мільён 20 тысяч 979 рублёў.

Гэтыя грошы пайшлі на аплату праектных і рамонтных работ у касцёле, авансы падрадчыкам, экспертызы, закупку матэрыялаў і іншыя мэтавыя патрэбы.

Аднак каб завяршыць уступную кансервацыю, якая папярэднічае капітальнай рэстаўрацыі, трэба сабраць яшчэ 400 тысяч рублёў.

11 мая ў знакамітым на ўвесь свет беларускім касцёле адбыўся пажар. Агонь знішчыў дах. Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, іконы, прыналежнасці для набажэнстваў. Галоўная святыня храма, Будслаўскі абраз Божай Маці, таксама была выратавана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.