На выездзе з Гродна БМП расплюшчыў легкавы аўтамабіль (фота, відэа)

На выездзе з Гродна БМП расплюшчыў легкавы аўтамабіль (фота, відэа)

На выездзе з Гродна БМП расплюшчыў легкавы аўтамабіль. На павароце бронемашыну, якая ехала ў бок Сапоцкіна ў складзе калоны, занесла і яна апынулася на сустрэчнай паласе руху, заехала на "Фольксваген" (грамадзянскія аўтамабілі стаялі — прапускалі транспарт вайскоўцаў). Момант здарэння трапіў на відэа. Як інфармуе сайт autogrodno.by, у кіроўцы легкавіка былі заціснутыя ногі. На месца прыязджалі медыкі, ратавальнікі і даішнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі