На вяселле Дашкевічаў прыехалі дыпламаты, палітыкі, журналісты (фота+відэа)

Нагадаем, што дзяржаўны роспіс адбыўся напрыканцы 2012 года — калі Зміцер яшчэ сядзеў у турме.

Акрамя родных і блізкіх на вяселле сабраліся прадстаўнікі амерыканскай амбасады, журналісты Андрэй і Аляксандра Дынько з дзецьмі, Любоў Лунёва, Святлана Калінкіна, Ірына Халіп з бацькамі. Былі і паплечнікі Дашкевічаў — маладафронтаўцы розных пакаленняў, у тым ліку, Сяргей Бахун з жонкай Святланай Завадскай, Цімох Дранчук, Зміцер Каспяровіч. Сярод гасцей Еўрарадыё пабачыла жонак і маці палітвязняў — Наталлю Пінчук, Марыну Адамовіч, Марыю Лобаву, Мілану Міхалевіч.





Дарэчы, аднымі з першых маладых віншавала пісьменніцкая сям'я — Уладзімір Арлоў і Валянціна Аксак.