На волю выйшаў палітвязень Мікалай Гаварко

На волю выйшаў палітвязень Мікалай Гаварко

Палітвязень Мікалай Гаварко цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.

Гаварко затрымалі 8 кастрычніка 2021 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

Паведамлялася, што 18 ліпеня ў сваім Instagram-акаўнце ён размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянтаў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. У відэа выкарыстоўваліся і іх фатаграфіі. 

Гаварко быў асуджаны на тры месяцы арышту і мусіў заплаціць 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. 

Днямі хлопец выйшаў на волю з баранавіцкага СІЗА №6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі