На вакзале можна зарадзіць тэлефон у камеры захоўвання, але не ўсё так проста

На вакзале можна зарадзіць тэлефон у камеры захоўвання, але не ўсё так проста

На чыгуначным вакзале ў Мінску прапануюць арыгінальны спосаб зарадкі мабільнага тэлефона. Пра яго на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Валянцін Бойка:

"Ноў-хаў ад Беларускай чыгункі: у камеры захоўвання запілілі разетку для зарадкі тэлефонаў. Плаціш у білетнай касе 53 капейкі, ідзеш да дзяжурнай па вакзале, а яна адмысловым ключом адмыкае дзверкі. Забіраеш тэлефон таксама з дапамогай дзяжурнай. Час зарадкі, трэба адзначыць, не абмяжоўваюць".

Можна меркаваць, што такая паслуга можа карыстацца попытам у замежнікаў — нічога падобнага яны нідзе не сустракалі і, відаць, не сустрэнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі