На ўкраінска-расійскай мяжы затрымалі беларуса з наркотыкамі

Грамадзяніна Беларусі затрымалі на ўкраінска-расійскай мяжы з наркотыкамі, якія ён схаваў у дзвярах у сваёй машыне.
Як паведамляе сайт news.mediaport.info, здарэнне адбылося ў суботу ў пункце пропуска "Гаптоўка". Мытнікі і памежнікі з Харкаўскага памежнага атрада ведалі пра тое, што беларус будзе везці марыхуану - яны атрымалі "сігнал". Схаваныя наркотыкі - 13, 35 грама - знайшоў службовы сабака.

Аўтамабіль перадалі мытным органам, а беларуса чакае суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі