Вы тут

На "Творчай кухні" з паэткай Настай Кудасавай

Наста Кудасава на "Творчай кухні"

17 лютага на "Творчай кухні" паэтка Наста Кудасава. Паразмаўляем пра яе новую кнігу "Вясна, вуснам цесна", прэмію Міхася Стральцова. Абмяркуем, ці складана вывучаць удмурцкую мову і дзе шукаць натхненне, калі навокал грамадска-палітычны крызіс, а ўсе сябры ў песімізме. 

Наста прачытае некалькі вершаў. На падзеі ў Беларусі яна адгукаецца шчымлівымі творамі.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.