Вы тут

На тры ўказальнікі ў Ганцавічах выдаткавалі 3,5 тысячы долараў з бюджэту

Турыстычныя ўказальнікі ў Ганцавіцкім раёне / ganc-chas.by

Выраб і ўстаноўка турыстычнага ўказальніка ў Ганцавічах каштуюць даражэй, чым каваныя вароты. Пра гэта даведаліся журналісты мясцовага выдання "Ганцавіцкі час".

Летам у раёне з'явіліся два турыстычныя ўказальнікі. За знак у цэнтры Ганцавічаў з бюджэту планавалі выдаткаваць 3215 рублёў (прыкладна 1236 долараў). Гэтая сума ўказаная ў тэхзаданні для ўдзельнікаў тэндэру. Прычым у паслугу ўваходзіць не толькі выраб, але і ўстаноўка знака.

Другі знак паставілі ў вёсцы Кукава каля крамы. На ім пералічваюцца славутыя мясціны Ганцавіцкага раёна. Заяўлены кошт указальніка — 1785 рублёў (каля 686 долараў).

Агулам за два знакі з бюджэту вылучалі 5000 рублёў. Як вынікае з дакументау, тэндарныя таргі праводзілі ажно тры разы. 

Адзін з рамеснікаў Ганцавіцкага раёна, які працуе з металам, лічыць, што гэта высокая цана. За такія грошы майстар робіць на заказ каваныя вароты. Праўда, сам ён прапанову паўдзельнічаць у тэндары не атрымліваў.

Тым часам на ўездзе ў Ганцавіцкі раён плануюць паставіць трэці знак — самы дарагі. На з мясцовага бюджэту плануецца вылучыць 4075 рублёў (каля 1567 долараў).

Гэта будзе канструкцыя 3х1,5 метра з кампазіту на металічным каркасе з умацаваннем па цэнтры. Паставіць стэнд плануецца ў лістападзе.

Турыстычныя ўказальнікі ў Ганцавіцкім раёне / ganc-chas.by
Турыстычныя ўказальнікі ў Ганцавіцкім раёне / ganc-chas.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.