На Смаленшчыне знішчылі 63 тоны мандарынаў і грыбоў, прывезеных праз Беларусь
23 лістапада на палігоне цвёрдых бытавых адходаў "Кучына" на Смаленшчыне былі знішчаныя 63 тоны падкаранціннай прадукцыі. Гэта былі тры партыі грыбоў і мандарынаў, прывезеныя з Беларусі ў суправаджэнні падробленых сертыфікатаў Турцыі, піша smolgazeta.ru.
Ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Смаленскай і Бранскай абласцях паведамілі, што парушэнні былі выяўленыя ў пункце папярэдняга паведамлення "Красная Горка". Пасля таго, як расіяне праверылі звесткі пра пастаўку гэтых партый з Турцыі, здагадка пра фальсіфікацыю пацвердзілася.
Рассельгаснагляд апавясціў усіх зацікаўленых асоб пра вынікі адміністрацыйнага расследавання. Паведамляецца, што ўласнікі грузаў вырашылі знішчыць прадукцыю невядомага паходжання.
Дарэчы, па рашэнні уласнікаў таварных партый ужо знішчана больш за 600 тон садавіны і гародніны, якія везлі па падробленых фітасанітарных дакументах.
Фота: bykvu.com