На Шклоўшчыне выбухнуў кацёл у кацельні, пацярпелі два чалавекі (фота)

На Шклоўшчыне выбухнуў кацёл у кацельні, пацярпелі два чалавекі (фота)

Зранку 25 кастрычніка ў вёсцы Дабрэйка Шклоўскага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. У кацельні малочна-таварнага комплексу разарваўся кацёл.

Пры выбуху пацярпелі два чалавекі, інфармуе сайт МНС. 40-гадовы вартаўнік прадпрыемства быў шпіталізаваны з папярэднім дыягназам "тэрмічныя апёкі 17% цела, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана цемянной вобласці галавы". Трапіў у лякарню і 30-гадовы апальшчык з дыягназам "тэрмічныя апёкі 20% цела, апёкавы шок".

Выбух разбурыў дзве сцяны кацельні, зрушыў пліты перакрыцця.

Адна з меркаваных прычын выбуху — залішні ціск у сістэме ацяплення з-за адсутнасці цыркуляцыі вады.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі