На рынку ў цэнтры Светлагорска здарыўся пажар — моцны дым бачылі здалёк

 На рынку ў цэнтры Светлагорска здарыўся пажар —  моцны дым бачылі здалёк

На рынку Юбілейным у цэнтры Светлагорска сёння ўдзень здарыўся пажар, паведамляе ТРК “Ранак”. Узгаранне пачалося прыкладна ў 13.45 у пункце прыёму другаснай сыравіны.

Як вынікае з фота, дым быў моцны і яго бачылі здалёк. Можна меркаваць, што гарэлі запасы паперы і кардону. На месца выехалі пажарныя і патушылі ўзгаранне прыкладна за 15 хвілінаў.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі