На рэйсах "Белавія" ў Расію адмянілі ПЛР-тэсты і даведкі пра вакцынацыю

З аўторка, 14 чэрвеня, на рэйсах з Беларусі ў Расію не будуць правяраць ПЛР-тэсты і даведкі пра вакцынацыю. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі "Белавія".

Гэта звязана з тым, што з сённяшняга дня Расія адмяняе ўсе кавідныя абмежаванні для тых, хто прыбывае ў краіну авіятранспартам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.