На рэчыцкага грамадскага актывіста пачалі крымінальную справу

На рэчыцкага грамадскага актывіста пачалі крымінальную справу

На грамадскага актывіста Алега Шабетніка з Рэчыцы пачалі крымінальную справу. Як піша прэс-служба БАЖ, яго падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенку.

Падставай для крымінальнай справы сталі неаднаразовыя звароты Маісеенкі. Алег Шабетнік з адвакатам пабываў на першым допыце.

Канфлікт паміж прадпрымальнікам Шабетнікам і чыноўнікам здарыўся яшчэ 27 снежня 2017 года. Актывіст напісаў пра здарэнне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Па словах Шабетніка, з боку Маісеенкі былі пагрозы і незаконныя патрабаванні. Пра гэтак актывіст напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

Аднак праз паўгода Следчы камітэт пачаў справу на самога прадпрымальніка. Шабетнік кажа, што яго пост у Фэйсбуку вісіць дагэтуль і ён не збіраецца яго выдаляць. "Усё, што я напісаў, праўда. Былі пагрозы, гэта могуць пацвердзіць мае супрацоўнікі, якія прысутнічалі падчас візіту чыноўніка. Разам з тым, пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі крымінальную справу ўсё ж завялі. Два дні таму я быў на першым допыце, дзе падрабязна выклаў следчаму сваю пазіцыю і свае доказы", — кажа ён. 

Максімальнае пакаранне, якое пагражае прадпрымальніку, — да трох гадоў абмежавання волі. 

Раней стала вядома, што крымінальныя справы пагражаюць гродзенскім журналістам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу, а таксама брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі