Вы тут

На навагоднія гірлянды ў Оршы выдаткуюць больш за 30 тысяч еўра

Фота: pixabay.com

Камунальная гаспадарка Оршы абвясціла тэндар на закупку вулічных святлодыёдных гірляндаў і заслону. Агульны кошт тэндару — 73 600 рублёў (крыху больш за 30 тысяч еўра), пішуць "Народныя навіны Віцебска".

"Оршакамгас" плануе купіць светлавыя заслоны "Дождж" розных памераў, святлодыёдныя гірлянды "Шарыкі" і "Махры", а таксама 2,6 кіламетра святлодыёднага дзюралайту. Ілюмінацыя аплочваецца з мясцовага бюджэту і павінна быць пастаўленая ў Оршу ў гэтым месяцы.