На Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу па тым жа артыкуле, што і на мужа

На Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках.

Па гэтым жа артыкуле пад вартай знаходзіцца яе муж — палітвязень Зміцер Дашкевіч. Яго затрымалі 23 сакавіка, спярша асудзілі на 15 сутак, а потым пачалі крымінальную справу.

"Калісьці я давала Змітру клятву, што буду з ім і ў горы, і ў радасці. Канешне, я не думала ў гэты момант, што пад гэтымі словамі будзе ў тым ліку адное судовае паседжанне, дзе нас будуць  разам судзіць.  Але так сталася. Сёння мяне выклікалі ў СК, дзе зрабілі падазраванай ў "народным" 342 ч 1. Сітуацыя, канешне, дзікая", — напісала жанчына.

Нагодай для крымінальнай справы, верагодна, стаў удзел у вулічных маршах 2020 года. 

У сям'і Дашкевічаў трое дзяцей, яны чакаюць чацвёртага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.