На мяжы з Украінай адкрыўся рэканструяваны пункт пропуску "Макраны"

На беларуска-ўкраінскай мяжы 12 сакавіка адбылося адкрыццё рэканструяванага аўтадарожнага пункта пропуску "Макраны".
Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі, кіраўніцтва і прадстаўнікі памежных войскаў, Міністэрства транспарту і камунікацый, дыпламатычных місій, брэсцкай, украінскай мытняў і падраднай будаўнічай арганізацыі.

Як зазначыў на цырымоніі Шпілеўскі, са здачай пункта "Макраны" завяршаецца рэалізацыя праграмы першачарговага развіцця інфраструктуры памежных пунктаў пропуску. З 2002 года гэта ўжо восьмы рэканструяваны пункт пропуску.

Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася за кошт рэспубліканскага і бюджэту Саюзнай дзяржавы і склала прыблізна 10 мільёнаў долараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі