Вы тут

На мяжы з Беларуссю скончыў жыццё самагубствам польскі вайсковец

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю / Ілюстрацыйнае фота twitter.com/Polska_Zbrojna

На мяжы з Беларуссю скончыў жыццё самагубствам польскі вайсковец. Па папярэдняй інфармацыі, салдат застрэліў сябе з табельнай зброі. Расследаванне праводзіць вайсковая жандармерыя, паведамляе pap.pl.

Трагічны выпадак адбыўся 26 студзеня ў ваколіцы Белавежы. Вайсковец якраз мусіў заступіць на змену.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.