На мінскім стадыёне "Дынама" хочуць правесці чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

На мінскім стадыёне "Дынама" хочуць правесці чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2024 года. З такой ініцыятывай выступіла Беларуская федэрацыя гэтага віду спорту, інфармуе БЕЛТА.

Па словах старшыні федэрацыі Вадзіма Дзевятоўскага, будзе рыхтавацца адпаведная заяўка. "У алімпійскі год правесці такі турнір дарагога варта, — кажа Дзевятоўскі. — Калі атрымаем гэты чэмпіянат, то ў Мінск прыедуць напярэдадні Гульняў усе вядучыя атлеты, каб праверыць свае сілы".

У заяўцы ключавое месца адводзіцца мінскаму стадыёну "Дынама", адкрытаму пасля рэканструкцыі. Гэта якраз лёгкаатлетычная арэна. 22 чэрвеня на ёй праходзіць матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы зборных Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскага рэгіёну. У 2019-м на "Дынама" пройдуць II Еўрапейскія гульні.

Вадзім Дзевятоўскі. Фота: minsknews.by