На межах Беларусі з Літвой і Латвіяй захоўваюцца чэргі грузавікоў

На межах Беларусі з Літвой і Латвіяй захоўваюцца чэргі грузавікоў

На межах Беларусі з Літвой і Латвіяй на выезд захоўваюцца чэргі грузавікоў. За апошнія дзве гадзіны колькасць аўтамабіляў у іх істотна не змянілася. Як вынікае з інфармацыі, змешчанай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 6.00 у пункце пропуску "Грыгароўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы было 75 грузавікоў, у 8.00 — 80. За дзве гадзіны ў пункце пропуску "Урбаны" аўтамабіляў стала менш — з 50 іх колькасць у чарзе зменшылася да 20.

На беларуска-літоўскай мяжы сітуацыя наступная: "Катлоўка" — а 8-й гадзіне там стаялі 80 грузавікоў (столькі ж там было і ў 6.00), "Каменны Лог" — 200 (200), "Беняконі" — 96 (109), "Прывалка" — 58 (63).

У пункце пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы а 6-й гадзіне стаялі на выезд 80 грузавікоў, праз дзве гадзіны іх стала толькі 30. У "Брузгах" было 88 легкавікоў на выезд, а 8-й стала 118. У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" у 6.00 стаялі 120 легкавых аўтамабіляў, у 8.00 — 100.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі