Вы тут

На футбаліста брэсцкага "Руху" Лапцева пачалі крымінальную справу

Дзяніс Лапцеў / прэс-служба ФК "Рух"

Футбаліст брэсцкага "Руху" Дзяніс Лапцеў стаў фігурантам крымінальнай справы пасля свайго канфлікту з рамонтнікам. Пра крымінальную справу стала вядома некалькі дзён таму, але тады не называлася імя фігуранта.

Паведамлялася, што 30-гадовы брастаўчанін і 40-гадовая мазыранка нанялі жыхара Гомеля зрабіць рамонт у сваёй кватэры. Рамонтам яны засталіся незадаволеныя і запатрабавалі вярнуць сем тысяч долараў, аддадзеных за працу. Калі ўгаворы не дапамаглі, ужылі сілу. Сярод іншага спартовец забраў у рамонтніка мабільны тэлефон. 

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. На пару пачалі крымінальную справу.

У гутарцы з журналістамі Лапцеў абурыўся, што яго з жонкай робяць крайнімі: "Проста не разумею, чаму мы вымушаныя так пакутаваць, чаму [некалькі гадоў таму] жонка праз псаванне нерваў ляжала на захаванні, а цяпер мы аказваемся крайнімі".

Футбаліст называе рамонтніка ашуканцам і спадзяецца, што знойдзецца яшчэ хто-небудзь, хто пацярпеў ад дзеянняў гамельчука.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.