Вы тут

На Еўравыкліку беларускія хакеісты прайгралі камандзе Расіі — 3:6

Беларускія хакеісты прайгралі Расіі на Еўравыкліку / hockey.by

Хаекйная зборная Беларусі ў матчы Еўравыкліку прайграла камандзе Расіі — 3:6 (0:0, 1:6, 2:0). 

У першым перыядзе ніводная з камандаў не забіла галоў. Затое ў другім галкіпер беларускай зборнай Дэні Тэйлар прапусціў шэсць шайбаў, пасля чаго яго замянілі на Канстанціна Шостака.

Беларускія хакеісты здолелі забіць сапернікамтры шайбы. Аўтарамі галоў сталі Франсіс Парэ, Дзмітрый Корабаў і Герман Несцераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.