На Еўрагульні Лукашэнка ўвёў "бязвіз" і прыпыніў BelToll

На Еўрагульні Лукашэнка ўвёў "бязвіз" і прыпыніў BelToll

На перыяд ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе, у Беларусі будзе ўведзены бязвізавы рэжым. Адпаведны ўказ №292 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня. Тэкст указу апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Бязвізавы парадак будзе ўведзены з 20 траўня па 10 ліпеня 2019 года. Ім могуць скарыстацца ўдзельнікі Еўрагульняў, афіцыйныя прадстаўнікі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, замежныя спецыялісты па пытаннях барацьбы з допінгам у спорце і допінг-кантролю, замежныя валанцёры, удзельнікі калектываў мастацкай творчасці, выканаўцы, iншыя творчыя работнікі, адміністрацыйна-тэхнічны персанал, прыцягнутыя да падрыхтоўкі і правядзення Еўрагульняў. 

Бязвізавым уездам у Беларусь з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года змогуць скарыстацца замежныя турысты. 

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь удзельнікі і персанал Еўрагульняў мусяць мець сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу, уключэнне ў спіс акрэдытацыйнай сістэмы Еўрапейскіх гульняў і наяўнасць акрэдытацыйнай карты. Замежныя турысты мусяць мець пры сабе сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу і арыгінальны ці электронны квіток на спартовыя спаборніцтвы ў рамках Еўрапейскіх гульняў і (або) на цырымонію іх адкрыцця / закрыцця.

Акрамя таго, з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і буксіраваныя імі прычэпы вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі