На дзвюх вуліцах Гродна абвешчаны каранцін праз шалёных тхара і котку

На дзвюх вуліцах Гродна абвешчаны каранцін праз шалёных тхара і котку

На дзвюх вуліцах Гродна абвешчаны каранцін — праз шалёных жывёл. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік галоўнага ветэрынарнага лекара Гродна Дзмітрый Гайда.

На вуліцы Кляновай каранцін абвешчаны з 1 кастрычніка, на вуліцы Курчатава — з 2 кастрычніка. У першым выпадку прычынай каранціну стаў шалёны тхор, у другім — бяздомная котка.

У раёне гэтых вуліц праводзіцца пазапланавая вакцынацыя (на базе ЖЭСаў). Прышчэпкі робяць людзям, якія маглі кантактаваць з шалёнымі жывёламі. Ідзе адлоў бяздомных жывёл. Выяўляюць і непрышчэпленых хатніх гадаванцаў — за такое парушэнне ўладальніку пагражае штраф.

Каранцін працягнецца два месяцы, калі не будуць выяўленыя новыя выпадкі шаленства.

Апошні раз шаленства ў Гродне выяўлялася летам 2017 гады ў лісы і бяздомных сабак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі